БЕЛ Ł РУС

У Мінску з'явіўся экалагічны прыпынак

10.07.2025 / 14:5

Nashaniva.com

У Мінску на прыпынку аўтобусаў «Індустрыяльна-педагагічны каледж» устанавілі экалагічны павільён, пішуць Мінск-Навіны.

Праект распрацавалі і пры падтрымцы адміністрацыі Фрунзенскага раёна ажыццявілі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці. Акцэнт у афармленні зроблены на экалагічную тэматыку. Прыпынак набыў вясёлае графічнае афармленне і ўпрыгожаны кашпо з кветкамі.

Аўтары ідэі лічаць, што такі тэматычны аб’ект паспрыяе развіццю раздзельнага збору смецця ў сталіцы і павышэнню экалагічнай культуры гараджан, палепшыць камфорт пасажыраў і мясцовых жыхароў.

Гэта пілотны праект, у якім адразу не ўдалося ўвасобіць усё задуманае. Вікторыя Васіна і Ангеліна Саўчук, аўтары праекта, упэўненыя, што змогуць рэалізаваць сваё бачанне паўнавартаснага экалагічнага прыпынку пры стварэнні другога аб’екта. Плануецца, што яго прадставяць публіцы восенню 2025 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула