БЕЛ Ł РУС

«Маем адну важную зачэпку». Расследавальнікі працягваюць пошук Мельнікавай

10.07.2025 / 15:1

Nashaniva.com

Шэф-рэдактар «The Insider» і адзін з суаўтараў расследавання знікнення Анжалікі Мельнікавай Цімур Алеўскі сказаў «Белсату», што пошукі працягваюцца і цяпер журналісты маюць «адну важную зачэпку». Ён, зрэшты, не раскрыў, пра што ідзецца.

Цімур Алеўскі не выключыў, што ў хуткім часе выйдзе наступная частка разбору:

«Мы займаемся пошукамі Анжалікі. Мы зараз маем адну важную зачэпку, яе трэба адпрацаваць. Калі мы слушна разумеем, што мы знайшлі, то будзе публікацыя, аднак я не магу расказваць падрабязнасцяў. Цягам двух тыдняў, мяркую, будзе зразумела».

Журналіст запэўніў, што пошукі будуць працягвацца:

«Усіх сілаў кідаць на пошукі мы таксама не можам, аднак чалавек знік, такога быць не можа. Трэба знайсці».

У Польшчы афіцыйнае расследаванне вядзе Дэпартамент у справе арганізаванай злачыннасці і карупцыі Нацыянальнай пракуратуры. «Белсат» чарговы раз звярнуўся ў ведамства з просьбаю раскрыць дэталі разбору і атрымаў адмову.

«Расследаванне працягваецца. У інтарэсах следства не ўяўляецца магчымым даць інфармацыю пра вынікі расследавання», — заявіла прадстаўніца пракуратуры Катажына Цалеў-Яшэўска.

У прэс-службе Народнага антыкрызіснага ўпраўлення пад кіраўніцтвам Паўла Латушкі, а таксама ў арганізацыі «Кіберпартызаны» сказалі «Белсату», што не маюць пра Мельнікаву ніякіх новых звестак.

Актывістка пакінула тэрыторыю Польшчы і Еўразвязу 26 лютага 2025 года ды паляцела ў Лондан. Паводле расследавальнікаў, за дзень да вылету яна зарэзервавала нумар у пяцізоркавым гатэлі на Шры-Ланцы, дзе ўжо бывала раней. З 28 лютага да 7 сакавіка Мельнікава жыла ў тым гатэлі з дзецьмі. 7 сакавіка Мельнікава з дзецьмі паляцела ў Дубай, там ейны след губляецца. 25 сакавіка яна перастала выходзіць на сувязь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула