БЕЛ Ł РУС

Берасцеец за дзевяць гадоў прыводзіў на генетычную экспертызу шасцярых дзяцей

10.07.2025 / 15:11

Nashaniva.com

Развеяць сумневы ў кроўных сувязях жыхар Брэсцкага раёна спрабаваў двойчы.

Першы зварот мужчыны ва ўпраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці адбыўся ў 2016 годзе.

Эксперты-генетыкі праводзілі даследаванне біялагічнага матэрыялу траіх непаўналетніх дзяцей і ўстанаўлівалі верагоднасць бацькоўства 41-гадовага заяўніка адносна іх.

Вынікі экспертызы пацвердзілі сваяцтва мужчыны.

Аднак праз дзевяць гадоў мужчына зноў звярнуўся для правядзення генетычнай экспертызы. Узнікла неабходнасць устанаўлення бацькоўства адносна дзяцей. Іх таксама аказалася трое — два хлопчыкі і дзяўчынка.

Біялагічнае сваяцтва мужчыны было пацверджана.

Магчыма, гэта не апошні візіт мужчыны ў абласное экспертнае ведамства.

Па генетычную экспертызу ў Брэсцкай вобласці найчасцей звяртаюцца жанчыны з мэтай спагнання аліментаў, радзей — для вырашэння спадчынных пытанняў. У выпадку ўзнікнення сумневаў у кроўных сувязях ініцыятарамі экспертызы выступаюць мужчыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула