БЕЛ Ł РУС

Незвычайная кашуля Лукашэнкі — выраб беларускага легпрама ФОТА

10.07.2025 / 16:13

Nashaniva.com

Прэс-служба Лукашэнкі пахвалілася, што ён у аўторак падчас наведвання Магілёўскай вобласці быў у адзенні айчыннай вытворчасці. 

Як сцвярджаецца, тканіну для ягонай кашулі выткалі на Аршанскім ільнокамбінаце, а пашылі само адзенне ў мінскім атэлье LineA, вядомым як «саўмінаўскае».

«Беларусы рвуцца за Gucci, Versace і іншай гадасцю, а трэба насіць сваё», — цытуе палітыка прэс-служба пры гэтай нагодзе. 

Віцэ-прэм'ер Наталля Пяткевіч тым часам не хавае сваіх сімпатый да Gucci і іншых заходніх брэндаў.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Да 1 верасня не павінна быць ніводнага бервяна на ўскраіне лесу

Лукашэнка звярнуў увагу на коз

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Каментары да артыкула