БЕЛ Ł РУС

«З залатой бульбы». Беларуска знайшла дранікі за 32 рублі

10.07.2025 / 19:29

Nashaniva.com

Беларуска заўважыла ў кулінарыі страву «аладкі бульбяныя», якія каштуюць 32,1 рубля за кілаграм. Адпаведным пастом яна падзялілася ў тыктоку, заўважыла выданне Blizko.by.

«Аладкі, напэўна, з залатой бульбы», — рэзюмавала дзяўчына.

Карыстальнікі пачалі спрачацца адносна цаны.

«Дык цана за кг, што не так? Піца за 500 грамаў за гэтыя грошы норм, а кг дранікаў дорага?»

«Хочаш — купляеш, не хочаш — сам гатуеш. Усё проста. А то хочуць, каб ім прыгатавалі і абслужылі, яшчэ і бясплатна».

«Гэта не для бедных людзей».

«Няўжо гэта хтосьці купляе за такія грошы?»

«Што за цэны???»

«Пратухнуць і выкінуцца».

Чытайце таксама:

Французскі тыктокер прыгатаваў беларускую бабку пад песню Каржа — і выклікаў спрэчку аб прыналежнасці Бранска

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец

Каментары да артыкула