За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд
Гродзенскі «Нёман» і брэсцкае «Дынама» гулялі на полі суперніка, а жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» — фармальна дома, хоць і ў Венгрыі.
Гродзенскі «Нёман» перамог у Ерэване армянскі клуб «Урарту» з лікам 2:1. Галы ў Беларусаў забілі Антон Сучкоў (на 49-й хвіліне) і Павел Савіцкі (праз пяць хвілін). Да канца матча гаспадары змаглі толькі скараціць адставанне.
Брэсцкае «Дынама» ў Чарнагорыі выйграла з тым жа лікам 2:1 мясцовую «Суцьеску» ў горада Нікшыч. Першы гол на 25-й хвіліне забіў Арцём Быкаў, на апошняй хвіліне гаспадары адыграліся, але ў дададзены час забілі гол у свае вароты.
Урэшце, «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна ў фармальна хатнім матчы, які прайшоў у венгерскім горадзе Самбатхей, упэўнена перайграла паўночнамакедонскі клуб «Работнічкі» — 3:0. Галы забілі Павел Сядзько, Вадзім Пабудзей і нігерыйскі легіянер Стэфан Альфрэд.
Яшчэ ніколі ў гісторыі беларускага футбола не было такога, каб ў адзін дзень у еўракубках перамагалі тры каманды.
За кошт гэтых перамог Беларусь проста зараз знаходзіцца на першым месцы ў рэйтынгу УЕФА.
Чытайце таксама:
Мінскае «Дынама» прайграла «Лудагорцу», прапусціўшы ў канцы сустрэчы
Маскоўскае «Тарпеда», якое трэніруе беларускі спецыяліст, выключылі з Расійскай прэм’ер-лігі