БЕЛ Ł РУС

На Падляшшы пачаўся беларускі фэст Tutaka

11.07.2025 / 8:38

Nashaniva.com

У Польшчы пачынаецца Tutaka. Фестываль праходзіць чатыры дні — з 10 па 13 ліпеня. Брама фэсту адкрылася ў чацвер. А асноўныя мерапрыемствы пачнуцца сёння, піша Most.

Фэст у 2023 годзе. Фота: арганізатараў

У гэтым годзе ў фарміраванні лайн-апа ўпершыню ўдзельнічалі патэнцыйныя гледачы. Апытанку правялі сярод падпісчыкаў у Instagram. За час ініцыятывы арганізатары атрымалі амаль 7 тыс. галасоў

У выніку на галоўнай сцэне выступяць:

11 ліпеня

12 ліпеня

13 ліпеня

Усяго арганізатары абяцаюць 25 музычных канцэртаў, а таксама спектаклі, лекцыі і дыскусіі, майстар-класы і выставы, актыўнасці для дзяцей і шмат іншага. Акрамя таго, будуць працаваць фудкорт і кірмаш рамеснікаў.

Абяцаў наведаць фэст і Сяргей Ціханоўскі.

Падрабязная праграма даступная на сайце Tutaka.

Карысную інфармацыю пра тое, як дабрацца, дзе паесці і паспаць, публікавалі тут.

Фэст праходзіць на 2 гектарах маляўнічага ўрочышча Борык, за 30 км ад Беластока і 20 км ад мяжы з Беларуссю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула