Беларускі самалёт абстраляла расійская СПА, прыняўшы за ўкраінскі дрон? Не, гэта няпраўда
Інфармацыя пра падбіты беларускі самалёт разышлася па некалькіх тэлеграм-каналах. Так, у канале расійскага апазіцыянера Аляксандра Няўзорава з'явілася паведамленне, што нібыта расійская СПА памылкова адкрыла агонь па беларускім рэйсе AFL1845, бо самалёт прынялі за ўкраінскі дрон.
Быццам бы ў ноч на 11 ліпеня на падлёце да маскоўскага аэрапорта Шарамеццева сістэма супрацьпаветранай абароны «Панцыр» памылкова спрацавала па рэйсе з Мінска. Але самалёт атрымаў нязначныя пашкоджанні, экіпаж здолеў пасадзіць яго і пацярпелых няма.
Трэба адзначыць, што па трэку на Flightradar анамалій з рэйсам не было відаць. Аўдыя нібыта перамоў з кабіны самалёта таксама гучыць, як апрацаванае штучным інтэлектам.
Праўладныя каналы абвяргаюць інфармацыю пра абстрэл беларускага самалёта.
Адзначаецца, што відэа, якімі суправаджаецца фэйк, апрацаваны» штучным інтэлектам. На адным з відэа — кадры 2019 года з Інданезіі аб турбулентнасці на борце самалёта, на другім — абурэнне пасажыраў затрыманага рэйса Дубай — Махачкала.