БЕЛ Ł РУС

«Расія павінна кампенсаваць Украіне 500 млрд еўра» — канцлер Германіі Мерц

11.07.2025 / 10:35

Nashaniva.com

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што Расія абавязана кампенсаваць Украіне шкоду, нанесеную падчас поўнамаштабнай вайны. Суму нанесенай шкоды ён ацаніў у прыкладна €500 млрд.

Фота: Nietfeld / picture alliance via Getty Images

«Расія павінна пакрыць гэтую матэрыяльную шкоду. Пакуль гэтага не адбудзецца, яна не трымае і не павінна атрымаць доступ да замарожаных актываў», — сказаў Мерц на палях канферэнцыі па аднаўленні Украіны ў Рыме, піша «Інтэрфакс-Украіна».

Дзяржаўныя актывы Расіі на сотні мільярдаў еўра, якія пераважна размешчаныя ў краінах ЕС, будуць заставацца замарожанымі. А даходы з іх па-ранейшаму накіроўвацца на крэдытную падтрымку Украіны, дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула