Па справе Гаюна адбылося ўжо як мінімум шэсць судовых працэсаў
Апошнія месяцы ў Беларусі працягваюцца затрыманні ў межах крымінальнай справы за перадачу інфармацыі «Беларускаму Гаюну».
Як паведамлялі былыя вязні Акрэсціна, затрыманні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Большасць затрыманых — мужчыны.
Паводле інфармацыі «Вясны», ужо адбылося як мінімум 6 судовых працэсаў па гэтай справе.
Праваабаронцам вядома пра як мінімум 26 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.
Чытайце таксама:
Брату Ігара Лосіка вынеслі прысуд па справе «Беларускага Гаюна»
У Магілёве дырэктара рэкламнай фірмы асудзілі па справе «Беларускага Гаюна»
Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?