У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт
Магчыма, ён даставіў важны вайсковы груз
У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт, хаця паветраная прастора над украінскай сталіцай афіцыйна закрыта. Магчыма, ён даставіў важны вайсковы груз
Жыхары Кіева масава публікуюць захопленыя відэа.
Грузавы Ан-124 «Руслан» выкарыстоўваецца для перавозкі асабліва цяжкіх грузаў. Для чаго ён прылятаў у Кіеў, няясна. Але расійскі блогер Fighterbomber панікуе:
«Сумна тут не тое, што Ан-124 прыляцеў, а тое, што ён змог паляцець цалюхенькім.
Натуральна, прывёз ён нешта габарытнае, ці нешта вельмі цяжкае, ці чагосьці, чаго трэба адразу шмат у адным месцы. Практычна ўпэўнены, што гэта ЗРК.
Ну што ж, бывае. Shit, як той казаў, happens!»