БЕЛ Ł РУС

У Мінпрацы расказалі, хто можа атрымаць кампенсацыю за наступствы непагадзі

11.07.2025 / 15:32

Nashaniva.com

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны расказалі, на якую дапамогу могуць разлічваць тыя, хто пацярпеў ад залеваў і моцных вятроў.

У ведамстве падкрэслілі, што ў такія перыяды сацыяльныя службы актывізуюць працу па аказанні дапамогі ў першую чаргу найбольш уразлівым катэгорыям — адзінокім пажылым людзям і інвалідам, якія востра маюць у ёй патрэбу.

Паслугамі сацыяльнага абслугоўвання дома карыстаюцца больш за 103 тыс. чалавек, з якіх 24,5 тыс. — адзінокія людзі.

Але дапамога прадугледжана і для іншых катэгорый. Тыя, чыя маёмасць пацярпела ад стыхіі, могуць звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па месцы жыхарства за адраснай дапамогай у выглядзе аднаразовай дапамогі.

У ведамстве ўдакладнілі, што дапамога можа быць прызначана тым, у каго даход у месяц на аднаго члена сям’і не перавышае 693,87 рубля.

У сваю чаргу непрацуючыя пенсіянеры і інваліды, што пацярпелі ад непагадзі, могуць таксама звярнуцца за аказаннем матэрыяльнай дапамогі з сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Нагадаем, напярэдадні ад навальнічнага фронту пацярпелі жыхары Віцебскай і Магілёўскай абласцей. Залеўны дождж з градам абрынуўся і на Мінск і Мінс вобласць.

Чытайце таксама:

Непагадзь учора набедакурыла ў Магілёве

Моцны смерч нарабіў бяды ў Гарадоцкім раёне ФОТЫ

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч засталі на прыродзе

Каментары да артыкула