БЕЛ Ł РУС

Курцы засталіся пры сваіх правах — падвялі вынікі абмеркавання законапраекта

12.07.2025 / 12:40

Nashaniva.com

Канцэрн «Белдзяржхарчпрам» падвёў вынікі публічнага абмеркавання праекта закона «Аб тытунёвай сыравіне, тытунёвых, нетытунёвых нікатынатрымальных вырабах, электронных сістэмах курэння, вадкасцях для іх, сістэмах для ўжывання тытуню», піша Tochka.by.

Цікавілася ідэямі грамадзян з 17 па 27 чэрвеня 2025 года. Магчыма было выказаць сваю думку на сайце «Прававы форум Беларусі». Усяго паступіла 75 паведамленняў ад 36 карыстальнікаў. У іх былі як агульная ацэнка законапраекта, так і канкрэтныя прапановы і заўвагі па яго дапрацоўцы.

Усе ідэі былі ўважліва вывучаныя рабочай групай па падрыхтоўцы комплекснага праекта нарматыўна‑прававога акта. Пераважная большасць з іх была адхілена.

Не падтрымалі члены рабочай групы прапановы аб неабходнасці поўнай забароны вытворчасці і абароту нікацінаўтрымальных вырабаў, вадкасцей, сістэм у Беларусі.

Таксама адхілілі прапановы аб адмене абавязковага ліцэнзавання вытворчасці і абароту названых тавараў. Не стануць змякчаць і ліцэнзійныя патрабаванні да аптовага гандлю. Не пашыраць склад асоб, якія маюць права на імпарт, аптовы і рознічны гандаль такімі вырабамі.

Па‑ўсяму відаць, не зменіцца і знешні выгляд пачкаў цыгарэт і нікацінаўтрымальнай вадкасці. А прапаноўвалі пісаць там пра наркатычны характар і смяротную небяспеку ў выніку ўжывання гэтай прадукцыі.

Аб продажы прадукцыі і абмежаванні месцаў для курэння

Не былі ўлічаны рабочай групай па падрыхтоўцы комплекснага праекта закона прапановы аб абмежаваннях або забаронах спажывання вырабаў, вадкасцей, сістэм на балконах шматпавярховых дамоў, у непасрэднай блізкасці ад іх у студыях менш за 20 м², у аўтамабілях, пры наяўнасці дзяцей да 18 гадоў, у туалетных пакоях, размешчаных у грамадскіх і вытворчых будынках.

Па‑ранейшаму не будзе забароны на курэнне ў грамадскіх месцах і іншых лакацыях масавага скаплення людзей на адкрытым паветры.

Гэтыя прапановы адхілілі з‑за складанасцяў у вызначэнні тэрытарыяльных межаў і парушэння грамадзянскіх правоў уладальнікаў маёмасці. Па тых жа прычынах не ўлічылі прапановы пра забарону продажу вырабаў, вадкасцей, сістэм:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула