БЕЛ Ł РУС

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы

12.07.2025 / 23:6

Nashaniva.com

Мінскі блог «Цяжкі Маркс», дзе любяць называць вуліцу Карла Маркса «мінскімі Патрыкамі», спытаў у дзяўчат на вуліцы, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі.

Скрыншот відэа: hard_marks / Instagram 

Адна з дзяўчат параіла задаць гэта пытанне яе сяброўцы, у якой «жыццё — нейкі серыял».

Тая прапанавала, дзе шукаць:

«У тых месцах, дзе я часта знаходжуся. Часта я знаходжуся ў Cafe de Paris, Amo, Le cro cro (хаця там ніколі не падыходзіў ніхто)».

View this post on Instagram

A post shared by ТЯЖЕЛЫЙ МАРКС | Минские патрики (@hard_marks)

Дзяўчына расказала, што да яе падыходзяць пазнаёміцца на вуліцы. А некаторыя хлопцы робяць кампліменты ў рэстаране — напрыклад, перадаюць бутэльку шампанскага ці запіску на сурвэтцы з нумарам тэлефона.

«Або гэта можа быць моцнае сцверджанне. «Калі я зараз не сыду з вашым нумарам тэлефона, я адсюль наогул не сыду!»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула