Выйшаў на свабоду былы топ-журналіст АНТ Дзмітрый Семчанка
Былы работнік прэзідэнцкага пула і лаўрэат «Тэлевяршыні» цалкам адбыў прысуджаныя 3 гады калоніі.
Дзмітрыю Семчанку 42 гады. Ён родам з Магілёва
12 ліпеня з калоніі №22 Ваўчыныя норы пад Івацэвічамі вызваліўся Дзмітрый Семчанка. Былы журналіст АНТ цалкам адбыўся трохгадовы тэрмін.
Дзмітрый Семчанка быў затрыманы ў верасні 2023 года разам з жонкай Юліяй. Яе аштрафавалі, а ён паўтара месяца адседзеў на Акрэсціна па адміністратыўках, пасля чаго на яго завялі крымінальную справу.
Суддзя Мінскага гарадскога суда Яўген Пісарэвіч пакараў Семчанку трыма гадамі калоніі за «распальванне варожасці». «Фармаваў у грамадскасці варожасць і нянавісць да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, ваеннаслужачых і прадстаўнікоў улады» — гаварылася ў абвінавачванні.
Дзмітрый Семчанка
На момант арышту Семчанка быў піяр-менеджарам кампаніі «Белагра», якая займалася продажамі беларускай сельгастэхнікі і запчастак.
Аднак найбольшую вядомасць ён займеў як журналіст АНТ, на якім працаваў з 2009 года. Семчанка быў палітычным аглядальнікам з пула Аляксандра Лукашэнкі, быў лаўрэатам «Тэлевяршыні».
У жніўні 2020 годзе ў знак пратэсту супраць жорсткіх разгонаў мірных акцый ён звольніўся. У верасні 2020 года быў пакараны 15 суткамі за ўдзел у маршах.
Семчанка застаецца ў спісе «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».
Дзмітрый Семчанка ў судзе