БЕЛ Ł РУС

Рух каля Партызанскага праспекта ў Мінску перакрылі амаль на месяц

13.07.2025 / 10:20

Nashaniva.com

Рух усіх відаў транспартных сродкаў будзе абмежаваны па Веласіпедным завулку ў Мінску, паведамляе УДАІ ГУДВ Мінгарвыканкама.

Для транспарту будзе закрытая палова завулка — пачынаючы ад з'езду з Партызанскага праспекта.

Аб'ехаць участак можна па вуліцах Трасцянецкай і Алега Кашавога.

Рух будзе абмежаваны ў сувязі з рамонтам цеплатрасы. Ён пачаўся ўвечары 12 ліпеня і скончыцца, паводле планаў, 5 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула