БЕЛ Ł РУС

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

13.07.2025 / 11:8

Nashaniva.com

Кіраўнік СБУ Васіль Малюк запісаў відэа пра гэта на фоне целаў, як ён кажа, агентаў ФСБ.

Спецаперацыяй па пошуку забойцаў украінскага абаронцы асабіста кіраваў кіраўнік СБУ Васіль Малюк.

«Агентурна-баявая група ФСБ РФ была загадзя накіравана ва Украіну і тры дні таму здзейсніла забойства супрацоўніка СБУ. У выніку правядзення сакрэтных пошукавых, актыўна-контрвыведвальных мерапрыемстваў варожае лежбішча было выяўлена.

Падчас затрымання яны пачалі супраціў, адбыўся агнявы кантакт, таму нягоднікі былі ліквідаваныя. Хачу нагадаць, што адзіная перспектыва для ворага на тэрыторыі Украіны — гэта смерць!» — кажа на відэа Малюк.

Па інфармацыі СБУ, забойства 50-гадовага палкоўніка СБУ Івана Вароніча здзейснілі двое асоб — мужчына і жанчына. Ніякіх падрабязнасцяў пра асоб ён не сказаў.

Яны сачылі за супрацоўнікам СБУ, вызначылі яго распарадак дня і маршруты перамяшчэння. Затым кілерам перадалі каардынаты схованкі, дзе знаходзіўся пісталет з глушыльнікам. 

Здзейсніўшы забойства палкоўніка Службы бяспекі, кілеры спрабавалі «залегчы на дне». Але супрацоўнікі СБУ і Нацпаліцыі вызначылі іх месцазнаходжанне на Кіеўшчыне.

Сёння зранку была праведзеная спецаперацыя, падчас якой меркаваныя кілеры былі забітыя. 

50-гадовага палкоўніка СБУ невядомы расстраляў у цэнтры Кіева з пісталета з глушыцелем 10 ліпеня. У раёне 9:00 невядомы падбег да 50-гадовага Івана Вароніча на вуліцы і пяць разоў стрэліў з пісталета з глушыцелем. Пасля чаго ўцёк. Палкоўнік атрымаў цяжкія раненні і памёр на месцы. 

Выданне The New York Times, спасылаючыся на былога калегу загінулага піша, што Іван Вароніч пасля ўступлення ў СБУ ў сярэдзіне 1990-х гадоў камандаваў падраздзяленнем спецыяльных аперацый. Ён кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула