БЕЛ Ł РУС

Блогер Сяргей Пятрухін знайшоў новую працу

13.07.2025 / 11:22

Nashaniva.com

Блогер Сяргей Пятрухін распавёў у фэйсбуку, што новая работа лягчэйшая, цікавейшая і за яе больш плацяць, чым на дастаўцы ежы. 

Фота: Сяргей Пятрухін / Facebook

«Знайшоў новую працу. Буду здымацца ў кіно. Серыялы. Заўтра пачынаю. Маю 5 кропак на тыдзень. Можа каму прыдасца. Уроцлаў», — напісаў Пятрухін.

Паводле яго слоў, статыстам лягчэй і цікавей чым на уберы. Цікавей і па грошах. Стаўка на гадзіну ад 85 zł brutto (каля 20 еўра).

«Хто ведае, можа пашчасціць і польскія рэжысёры ўбачаць усю бездань майго драматычнага таленту і дадуць мне галоўную ролю?» — напісаў блогер, дадаўшы смайлікі. 

У студзені блогер распавёў, што ўладкаваўся ў Польшчы дастаўшчыкам ежы ў сэрвісе Uber Eats.

Блогер Сяргей Пятрухін стаў вядомы ў сярэдзіне 2010-х дзякуючы праекту «Народны рэпарцёр». Разам з Аляксандрам Кабанавым ён здымаў ролікі пра жыццё Брэста і праблемы гараджан. 

Пятрухін быў арыштаваны ў чэрвені 2020-га, яшчэ да выбараў. Яму і Кабанаву прысудзілі па тры гады калоніі. Пасля вызвалення ў снежні 2022-га Пятрухін вярнуўся ў Брэст, дзе пражыў больш за год. У студзені 2024-га блогер выехаў у эміграцыю.

У Польшчы Пятрухін аднавіў «Народны рэпарцёр», акцэнт яго ўвагі змясціўся на пошук нядобрасумленных прадстаўнікоў апазіцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула