БЕЛ Ł РУС

Гурт Dzieciuki прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

13.07.2025 / 11:48

Nashaniva.com

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 10 ліпеня ўнесла музычны калектыў Dzieciuki ў пералік так званых экстрэмісцкіх фармаванняў.

Фота: Dzieciuki / Facebook

Паводле звестак ведамства, да дзейнасці гурта маюць дачыненне: Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін і Пётр Дудановіч.

Акрамя таго, у гэты ж пералік уключаны медыяпраект «Навіны Гродна і вобласці». Згодна з інфармацыяй КДБ, да гэтага праекта мае дачыненне Наталля Лантух.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула