БЕЛ Ł РУС

Гіганцкі айсберг пагражае жыхарам вёскі ў Грэнландыі. Яго фоты заварожваюць

13.07.2025 / 14:27

Nashaniva.com

Жыхары невялікай вёскі Інаарсуіт, што на заходнім узбярэжжы Грэнландыі, прачнуліся і ўбачылі перад сабой велізарны айсберг. Ледзяная маса раскалолася на дзве часткі і цяпер вісіць літаральна за некалькі метраў ад рыбаперапрацоўчага завода і прадуктовай крамы. 

Фота: AvannaataKommunia / Facebook

Невялікая вёска Інаарсуіт, што знаходзіцца на захадзе Грэнландыі, апынулася пад пагрозай з-за велізарнага айсберга, які небяспечна наблізіўся да берага — літаральна да дамоў мясцовых жыхароў.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Dennis Lehtonen (@astrodenniina)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Dennis Lehtonen (@astrodenniina)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Dennis Lehtonen (@astrodenniina)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Dennis Lehtonen (@astrodenniina)

Ледзяная маса ўжо некалькі дзён застаецца на тым жа месцы, не рухаючыся, што вельмі нетыпова для падобных айсбергаў. Гэта выклікала хваляванне сярод насельніцтва і прымусіла мясцовыя ўлады выдаць афіцыйнае папярэджанне.

Паводле прадстаўнікоў уладаў, у выпадку сутыкнення з берагам або разбурэння айсберга, магчымыя моцныя разбурэнні.

Службы раяць жыхарам не збірацца ля крамы і быць асцярожнымі, асабліва людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

Айсберг ужо прывёў да закрыцця фабрыкі і мясцовай крамы. 

Фота: AvannaataKommunia / Facebook

Гэта не першы падобны выпадак у Інаарсуіце. У 2018 годзе сюды таксама зайшоў велізарны айсберг, вага якога складала каля 11 мільёнаў тон, і ён быў бачны нават з космасу. Тады жыхароў з небяспечных зон эвакуявалі. Айсберг 2018 года ў рэшце рэшт адплыў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула