БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з аўкцыёну прадаюць участак чыгункі. Колькі каштуе дзіцячая мара?

13.07.2025 / 15:12

Nashaniva.com

На сайце Мінскага абласнога цэнтра інвестыцый і прыватызацыі з’явілася незвычайная аб’ява: на аўкцыён выстаўлены кавалак чыгункі. Гаворка ідзе пра пад’язны шлях да прадпрыемства — яго прадае ААТ «Слуцкі аграсэрвіс».

На продаж прапануюць 627 метраў чыгункі (уключна з уласным стрэлкавым адгалінаваннем), з якіх 500 метраў адыходзяць ад пасажырскай лініі Слуцк — Асіповічы паміж прыпынкамі Навадворцы і Казловічы.

Пачатковы кошт лота — 58 882 рублі. Першы крок таргоў — 5%. Акрамя таго, пераможца павінен будзе аплаціць 5% ад канчатковай сумы за арганізацыю таргоў.

Мінімальна магчымая цана лота складзе 64 917 рублёў (каля 20 тысяч даляраў).

Яндекс КартыЯндекс Карты — транспорт, навигация, поиск мест

Аўкцыён адбудзецца 24 ліпеня а 12:00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула