БЕЛ Ł РУС

У Беларусі будуць па-новаму абслугоўваць авіяпасажыраў

13.07.2025 / 16:3

Nashaniva.com

З 11 ліпеня ў Беларусі ўступілі ў сілу новыя правілы абслугоўвання авіяпасажыраў. Іх зацвердзіла Міністэрства транспарту, і яны скіраваныя на паляпшэнне якасці і бяспекі авіяпаслуг.

Новыя патрабаванні тычацца ўсіх кампаній, зарэгістраваных у Беларусі, якія супрацоўнічаюць з Нацыянальным аэрапортам Мінск і займаюцца абслугоўваннем пасажыраў, багажу, грузаў і паштовых адпраўленняў.

Дакумент рэгулюе ўвесь працэс — ад рэгістрацыі пасажыра і прыёму багажу да яго выдачы і дастаўкі грузаў і пошты. Упершыню асобная ўвага надаецца паляпшэнню ўзаемадзеяння паміж авіякампаніямі, аэрапортамі і паштовымі службамі.

Сярод галоўных змен — увядзенне лічбавых сэрвісаў і аптымізацыя апрацоўкі грузаў і пошты. Таксама ўзмацніліся патрабаванні да якасці паслуг для пасажыраў, у тым ліку стандартныя правілы дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасцямі і хутчэйшы разгляд іх зваротаў.

Акрамя таго, пашырылі пералік сітуацый, калі пасажыры могуць разлічваць на кампенсацыю за затрымкі багажу ці груза.

Чытайце таксама:

У жніўні будзе адкрыта прамое авіяцыйнае злучэнне Алматы — Мінск

«Белавія» вяртае звыклы маршрут палёту ў Дубай

Куды беларусы могуць лятаць без візы і без перасадак?

Каментары да артыкула