БЕЛ Ł РУС

У Мінскім раёне мужчына ўпаў у вогнішча і атрымаў апёкі

13.07.2025 / 17:28

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся 12 ліпеня каля 16:10 у аграгарадку Астрошыцкі Гарадок на вуліцы Шашэйнай каля ракі Усяжа, паведамляе «Мінская праўда».

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамілі ў МНС, у выніку падзення ў вогнішча ў мужчыны загарэлася адзенне. Ён атрымаў апёкі 1—3 ступені.

Пацярпелага, які нарадзіўся ў 1962 годзе, аператыўна даставілі ў медыцынскую ўстанову. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына здарэння — неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула