БЕЛ Ł РУС

У сацсетках завірусіўся ролік з канём, які чакае аўтобуса на Магілёў ВІДЭА

13.07.2025 / 19:16

Nashaniva.com

У інтэрнэце разляцелася відэа з Магілёўшчыны, на якім конь спакойна стаіць на аўтобусным прыпынку, быццам чакае маршрутку ці аўтобус. Ролік з’явіўся ў тыктоку і менш чым за тыдзень набраў больш за 850 тысяч праглядаў, заўважыў Mogilev.online.

Скрыншот з відэа

На відэа бачна, як конь, верагодна, збегшы ад гаспадара і шукаючы прытулку ад спякоты, схаваўся пад навесам прыпынку ў Дрыбінскім раёне. Ягоны спакойны выгляд выклікаў усмешкі — здавалася, што жывёліна сапраўды чакае аўтобус на Магілёў.

Карыстальнікі сацсетак падхапілі жарты: казалі, што конь «едзе на педыкюр», «па новыя падковы» або «на дыскатэку ў суседнюю вёску».

Мясцовыя жыхары пацвярджаюць, што жывёлы часта хаваюцца ад сонца ў такіх месцах. Застаецца спадзявацца, што гаспадар знайшоў свайго «вандроўніка» і вярнуў яго дадому.

Чытайце таксама:

Сяляне на вазах. Як маладым амерыканцам паказваюць Беларусь

Бык забадаў насмерць мужчыну ў Рэчыцкім раёне

На выставе «Белагра» перамог Прыгожын

Каментары да артыкула