У Мінску закрылася сетка бюджэтнага фастфуду
Мінскі фастфуд недалічыўся яшчэ адной сеткі, заўважыў Realt.by. Як паведамляе партал, сетка блінных «Масленіца пячэ», якія размяшчаліся ў падземных пераходах сталіцы, больш не працуе.
Фота: Realt
Так, на станцыі метро «Кунцаўшчына» ва ўстанове ўжо няма сталоў. Яшчэ там часткова знятая шыльда.
Паводле інфармацыі «Яндэкс Картаў», не працуюць і іншыя пункты — у пераходах на станцыі «Уручча» і «Усход». Выдалены і інстаграм-акаўнт сеткі «Масленіца пячэ».
Realt адзначае, што ва ўстановах можна было даволі бюджэтна перакусіць: бліны з рознымі начынкамі стартавалі ад Br4. Акрамя таго, там падавалі хот-догі.
Чытайце таксама:
Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася
Збанкрутавала вядомая сетка фастфуду Döner King
У Мінску гатовыя плаціць 2000 рублёў у месяц за паяданне піцы