БЕЛ Ł РУС

Сёлетняе надвор'е так моцна ўдарыла па бакасах, што на іх перанеслі паляванне

13.07.2025 / 21:27

Nashaniva.com

12 ліпеня у Беларусі пачаўся сезон палявання на бакаса. Але сёлетняя вясна стала для гэтых кулікоў сапраўдным выпрабаваннем: нізкі ўзровень вады і засуха ў красавіку-траўні, холад і замаразкі да сярэдзіны траўня і рэзкі пад’ём вады ў канцы вясны. У выніку — поспех гнездавання амаль нулявы, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Бакас каля Турава. Фота: Кацярына Фацеева

У выніку сёлета кіраўніцтва нацыянальнага парку «Прыпяцкі» ўпершыню пагадзілася перанесці паляванне на бакаса і качак на месяц пазней. Паляўнічых заклікаюць устрымацца ад палявання на бакаса ў найбліжэйшы месяц.

Чытайце таксама:

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»

У Італіі заўважылі птушку, акальцаваную ў Тураве

Шуневіч з жонкай не выйгралі права на паляванне на мядзведзя. Конкурс праводзіла арганізацыя Шуневіча

На гэтыя выхадныя ўпершыню за доўгі час у Беларусі будуць паляваць на мядзведзя

Каментары да артыкула