БЕЛ Ł РУС

У аэрапорце пад Лонданам разбіўся прыватны самалёт

13.07.2025 / 22:8

Nashaniva.com

У брытанскім аэрапорце Саўтэнд каля Лондана разбіўся пасажырскі самалёт, паведамляе Бі-бі-сі. Дэталі авіякатастрофы і колькасць загінулых або пацярпелых пакуль не апублікавалі.

Паліцыя графства Эсэкс паведаміла, што незадоўга да 16:00 па брытанскім летнім часе атрымала паведамленне аб узгаранні 12-метровага самалёта ў Саўтэнд-ён-Сі. Як мяркуецца, гэта быў самалёт Beech B200 Super King Air, які ляцеў у Нідэрланды. Ён упаў адразу пасля ўзлёту.

Паліцыя ў якасці меры засцярогі эвакуявала гольф-клуб Rochford Hundred і рэгбійны клуб Westcliff з-за іх блізкасці да месца інцыдэнту.

«Мы цяпер працуем з усімі экстраннымі службамі на месцы здарэння, і гэтая праца працягнецца некалькі гадзін. Заклікаем грамадскасць пазбягаць гэтага ўчастка, калі гэта магчыма, пакуль працягваюцца гэтыя работы», — сказаў прадстаўнік паліцыі Эсэкса.

Служба хуткай дапамогі Усходняй Англіі паведаміла, што на месцы здарэння знаходзіліся чатыры брыгады.

Саўтэнд — невялікі рэгіянальны аэрапорт на паўднёвы ўсход ад Лондана. Асноўная колькасць самалётаў, якія тут абслугоўваюцца — чартары і бізнэс-авіяцыя.

Чытайце таксама:

Пераключальнікі падачы паліва былі адключаны перад катастрофай самалёта Air India

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт

Германія заявіла пра лазерную атаку Кітая на яе самалёт у Чырвоным моры

У італьянскім аэрапорце мужчыну засмактала ў рухавік самалёта

Каментары да артыкула