БЕЛ Ł РУС

Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны

14.07.2025 / 7:1

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак абвесціць аб новым плане паставак узбраення Украіне, і гэты план будзе ўключаць не толькі зенітныя комплексы, але і наступальныя ўзбраенні. Гэта напісала выданне Axios, спасылаючыся на ананімных інсайдараў.

Дональд Трамп, Joe Raedle / Getty Images

Дзве крыніцы сказалі Axios, што ў іх ёсць падставы лічыць, што гэты план будзе ўключаць дальнабойныя ракеты, якія могуць дасягаць цэляў у глыбіні тэрыторыі Расіі, уключаючы Маскву. «Праўда, ні ў аднаго, ні ў другога не было інфармацыі аб якім-небудзь канчатковым рашэнні» — піша Axios.

«Пуцін вельмі раззлаваў Трампа. Яго заява будзе вельмі рашучай», — цытуе выданне сенатара-рэспубліканца Ліндсі Грэма.

Паводле інфармацыі Axios, пра новы план будзе абвешчана на сустрэчы Трампа з генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ.

Пры гэтым пастаўкі амерыканскага ўзбраення Украіне будуць аплачваць еўрапейскія саюзнікі. Такі механізм у чэрвені прапаноўваў на саміце NATO прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, а на мінулым тыдні пра яго нагадаў Дональд Трамп.

«Мы пашлем ім «Пэтрыяты», у якіх яны адчайна маюць патрэбы, бо Пуцін многіх здзіўляе. Ён гладка гаворыць, а потым вечарам пачынае ўсіх бамбіць. Але тут ёсць маленькая праблемка: мне гэта не падабаецца», — сказаў Трамп журналістам у нядзелю.

«Мы ў прынцыпе збіраемся пасылаць ім розныя ўзоры вельмі складанай ваеннай тэхнікі. Яны [еўрапейцы] будуць плаціць 100%», — дадаў Трамп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула