БЕЛ Ł РУС

Кошт біткойна ўпершыню ў гісторыі перавысіў 120 000 даляраў

14.07.2025 / 7:6

Nashaniva.com

Па стане 08:30, крыптавалюта таргуецца па 122 тысячы 200 даляраў.

Раней 11 ліпеня біткойн ужо прабіў мяжу ў 118 000 даляраў, а учора ў 119 000 $, пацвярджаючы тэндэнцыю рэкорднага росту.

Біткойн імкліва стаў расці пасля перамогі Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у пачатку лістапада, да сярэдзіны студзеня ён вырас з 67 тысяч да 109 тысяч даляраў.

Потым пачалося зніжэнне, і 26 лютага біткойн каштаваў ніжэй за 85 тысяч, потым зноў пачаўся рост.

У пачатку красавіка курс біткойна апускаўся ніжэй за 75 тыс. долараў з-за абвешчанай Трампам гандлёвай вайны, але пазней на фоне паслабленняў ад прэзідэнта ЗША ў пытанні гандлёвых пошлін зноў пачаў расці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула