БЕЛ Ł РУС

«Чэлсі» выйграў клубны чэмпіянат свету па футболе

14.07.2025 / 7:15

Nashaniva.com

У фінале, што прайшоў у Іст-Рутэрфордзе (Нью-Джэрсі, ЗША) позна вечарам па беларускім часе, англійскі клуб перайграў ПСЖ 3:0.

Коўл Палмер (№10). Фота: Alex Grimm / Getty Images

Усе тры мячы былі забітыя ў першым тайме. Дублем вызначыўся Коўл Палмер, гол на рахунку Жааа Педру.

Турнір прайшоў у ЗША. Упершыню ў ім удзельнічалі 32 каманды. У спаборніцтвах удзельнічалі пераможцы наймацнейшых кантынентальных клубных турніраў (Ліга чэмпіёнаў, Кубак Лібертадорэс) пачынаючы з 2021 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула