БЕЛ Ł РУС

Сабаленка адарвалася ў рэйтынгу на гіганцкія 4750 балаў

14.07.2025 / 7:31

Nashaniva.com

Абнавіўся рэйтынг наймацнейшых тэнісістак свету.

Фота: Rob Newell — CameraSport via Getty Images

Першая ракетка свету, беларуска Арына Сабаленка мае на сваім рахунку 12 420 балаў. На другім месцы амерыканка Како Гаўф 7669 балаў.

На трэцім месцы польская тэнісістка Іга Свёнтак, якая выйграла ў суботу Уімблдонскі турнір, у яе 6813 балаў. Арына прайграла ў паўфінале Уімблдона.

Адрыў Сабаленкі ад другога месца складае 4751 балаў. Гэта велізарны адрыў.

Перамога на тэнісных турнірах дае 500 і 1000 балаў, на турнірах «Вялікага шлему» (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Ралан Гарос, Уімблдон, якія ўжо прайшлі ў гэтым годзе, і US Open, які пройдзе ў верасні) — 2000 балаў.

Сабаленка стала другой у гісторыі тэнісісткай, якая набрала больш за 12 000 рэйтынгавых балаў. У 2013 годзе ў Серэны Уільямс было 13 615.

У рэйтынгу наймацнейшых тэнісістаў мужчын першае месца ў італьянца Яніка Сінера — 12 030 балаў. Ён учора выйграў Уімблдон у Карласа Алькараса. Іспанец мае 8 600 балаў. На трэцім месцы немец Саша Звераў з 6 310 баламі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула