БЕЛ Ł РУС

Пуцін папярэдзіў Трампа, што ў наступныя 60 дзён плануе чарговы наступ на ўсходзе Украіны

14.07.2025 / 7:52

Nashaniva.com

Падчас тэлефоннай размовы 3 ліпеня Уладзімір Пуцін заявіў прэзідэнту ЗША, што ў бліжэйшыя 60 дзён плануе чарговую эскалацыю на ўсходзе Украіны, каб выйсці на адміністрацыйныя межы абласцей, якія Пуцін лічыць сваімі, піша Axios.

Трамп і Пуцін падчас саміта ў Хельсінкі ў 2018 годзе. Фота: Chris McGrath/Getty Images

Па словах крыніцы, знаёмай з ходам тэлефоннай размовы, Пуцін адназначна даў зразумець, што плануе далейшую эскалацыю ў вайне з Украінай.

Апроч таго, Трамп распавёў прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону, што Пуцін падчас наступных 60 дзён ізноў зробіць спробы акупаваць тэрыторыю да адміністрацыйных межаў украінскіх рэгіёнаў, дзе Расія мае значны плацдарм.

Прэзідэнт ЗША сказаў Макрону, што кіраўнік Крамля «хоча забраць усё гэта».

Чытайце таксама:

Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Каментары да артыкула