Міністр абароны Германіі выключыў пастаўкі Украіне крылатых ракет Taurus
Германія не будзе пастаўляць Украіне нямецка-шведскія крылатыя ракеты Taurus, нягледзячы на ўзмоцненыя паветраныя атакі РФ і паўторны запыт з Кіева. Пра гэта заявіў міністр абароны ФРГ Барыс Пісторыус, паведамляе Deutsche Welle.
Фота: Bernd von Jutrczenka/picture alliance via Getty Images
Раней канцлер ФРГ Фрыдрых Мерц не раз даваў зразумець, што ён адкрыты да ідэі пастаўкі крылатых ракет Taurus Кіеву. Са свайго боку Масква неаднаразова папярэджвала, што будзе разглядаць такі крок як уступ Германіі ў вайну, сцвярджаючы, што толькі нямецкія вайскоўцы здольныя кіраваць гэтай сістэмай узбраенняў.
1 ліпеня Мерц заявіў, аднак, што ў выпадку перадачы Украіне ракет Taurus кіраваць імі будуць не нямецкія, а ўкраінскія вайскоўцы.
Чакаецца, што кіраўнік Мінабароны Германіі Барыс Пісторыус 14 ліпеня сустрэнецца ў Вашынгтоне з міністрам абароны ЗША Пітам Хегсетам. Як патлумачыў германскі палітык у інтэрв’ю FT, падчас гэтай сустрэчы ён мае намер абмеркаваць «дарожную карту» для амерыканскай ваеннай падтрымкі Еўропы.
Чытайце таксама:
Трамп сёння абвесціць пра новы план узбраення Украіны
Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа
Пуцін папярэдзіў Трампа, што ў наступныя 60 дзён плануе чарговы наступ на ўсходзе Украіны