Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана
Некаторыя вядомыя на гэты момант абставіны забойства ў Кіеве расійскімі агентамі палкоўніка СБУ Івана Вароніча, піша censor.com.ua.
Забойства здзейснілі два расійскія агенты, яны сапраўды былі знойдзеныя па гарачых слядах пасля злачынства. Доказы іх датычнасці максімальна пераканаўчыя, паколькі расіяне выкарысталі іх як аднаразовых. На абмен расіяне іх забіраць не сталі б, вартасці яны ніякай для ФСБ не маюць, яны дзейнічалі за грошы і акрамя заказчыка нічога не ведалі. Таму абодва былі ліквідаваныя пры спробе аказаць супраціў і ўцячы. Цяпер нават прах іх рассеяцца без вестак.
Асобы злачынцаў: выканаўца — Гулалізада Хагані, забеспячэнне — Нармін Гуліева. Яны абодва маюць пашпарты Азербайджана, але насамрэч цесна звязаныя з крымінальнымі групоўкамі ў Расіі.
Гуліева ўехала ва Украіну 15 траўня з Малдовы праз пункт пропуску Маякі-Удобнае.
Хагані спрабаваў афіцыйна перасекчы дзяржаўную мяжу на тым самым пункце пропуску Маякі-Удобнае 27 лютага 2025 года. Але паколькі ў базах даных украінскіх праваахоўнікаў ён быў пазначаны як мафіёзі, ва ўездзе ва Украіну яму афіцыйна адмовілі і забаранілі ўезд да 2030 года. То бок забойца апынуўся і дзейнічаў ва Украіне нелегальна.
Мэтай кілераў быў менавіта Іван Вароніч. Іван быў адным з кіраўнікоў 5-га ўпраўлення контрразведкі СБУ, якое было створанае ў 2015 годзе для дыверсійных аперацый на часова акупаваных тэрыторыях, і знішчыла дзясяткі найвядомейшых камандзіраў расійскіх войскаў і спецслужбаў.
Паводле папярэдніх звестак, палкоўнік Вароніч пражываў па месцы рэгістрацыі ў сваёй кватэры, якая пазначаная ва ўсіх базах даных. У выніку расійскія агенты ўсталявалі назіранне за пад'ездам і праз кароткі час высачылі афіцэра і арганізавалі забойства.
Чытайце таксама:
У Кіеве забіты палкоўнік СБУ. Расійскія каналы пішуць, што ён займаўся дыверсіямі ў Расіі
Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»
СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве