БЕЛ Ł РУС

Памёр віцебскі кампазітар і дырыжор Ігар Кошалеў

14.07.2025 / 11:30

Nashaniva.com

Ігар Кошалеў памёр на 63-м годзе жыцця пасля працяглай хваробы.

«Амаль 40 гадоў ён прысвяціў сябе працы ў каледжы, доўгія гады кіраваў духавым аркестрам, быў ініцыятарам стварэння эстраднага біг-бэнда. Ён поўнасцю і з вялікім энтузіязмам ставіўся да працы з навучэнцамі. Сярод яго вучняў — цэлая пляяда вядомых музыкантаў-саксафаністаў і кларнетыстаў, ім падрыхтавана не адна дзясятка лаўрэатаў прэстыжных творчых конкурсаў», — паведамляе Віцебскі. музычны каледж імя Салярцінскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула