БЕЛ Ł РУС

Што цяпер з крамамі «Востраў чысціні»?

14.07.2025 / 12:24

Nashaniva.com

 У 2023 годзе «Востраў чысціні» сутыкнуўся з сур’ёзнымі цяжкасцямі: рэзкі рост арэндных ставак, праблемы з маржынальнасцю і канкурэнцыя з буйнымі рытэйлерамі прывялі да закрыцця часткі пунктаў. У 2024 годзе кампаніі сеткі пачалі ліквідоўвацца і падавацца на банкруцтва… Потым з’явіўся новы ўласнік. Пра тое, што цяпер адбываецца з «Востравам», probusiness.io пагаварыў з першым намеснікам дырэктара сеткі Наталляй Навумавай.

Фота: Ostrov-shop.by

«На дадзены момант сетка крам «Востраў чысціні і смаку» працягвае працаваць у звыклым фармаце. Зараз ужо адкрыта 59 крам, размешчаных па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Яны ажыццяўляюць продаж розных брэндаў і прадуктаў, уключаючы бытавую хімію, прадукты харчавання і алкагольную прадукцыю. Асаблівая ўвага надаецца выбару лакацый для адкрыцця крам пад брэндам «Востраў чысціні і смаку», пры гэтым кіраўніцтва кампаніі засяродзіла намаганні на невялікіх населеных пунктах і гарадах», — сказала менеджар.

Па яе словах гандлёвая марка «Востраў чысціні і смаку» належыць беларускай юрыдычнай асобе, бенефіцыярам якой з’яўляецца адзіны рэзідэнт Расійскай Федэрацыі — прыватная асоба.

Колішні ўласнік Віктар Рамук зараз не мае ніякага дачынення да сеткі.

Менеджарка таксама сказала пра праблему пераадкрыцця ранейшых крам.

«Наяўнасць зачыненых крам з шыльдай «Востраў чысціні» безумоўна ўводзіць спажыўцоў у зман і негатыўна ўплывае на рэпутацыю брэнда. Сітуацыя ўскладняецца тым, што брэнд «Востраў чысціні і смаку» належыць нам, а рэкламныя канструкцыі і шыльды з’яўляюцца ўласнасцю кампаній, якія раней працавалі пад гэтым брэндам і цяпер знаходзяцца ў працэдуры конкурснага кіравання (банкруцтва). У нашых планах — адкрыццё новых крам у лакацыях, што адпавядаюць абноўленаму фармату сеткі, а таксама магчымы перазапуск працы на старых месцах, калі яны адпавядуць новай канцэпцыі», — кажа Наталля Навумава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула