БЕЛ Ł РУС

У Краматорску збеглі з-пад украінскага канвою чацвёра расійскіх вайскоўцаў

14.07.2025 / 13:36

Nashaniva.com

Як мінімум адзін з іх вагнеравец. У арыенціроўцы гаворыцца, што яны маюць намер завалодаць транспартам.

У Краматорску 14 ліпеня збеглі з-пад канвою чацвёра расійскіх палонных. 

Як гаворыцца ў арыеціроўцы, яны могуць хавацца ў прыватным сектары на ўскраінах Краматорска, маюць намер завалодаць аўтатранспартам і рухацца далей, украінскай мовай не валодаюць.

Гэта: Выхадцаў Вадзім Анатольевіч, 10.06.1990, пазыўны «Нага»;

Скварцоў Максім Дзмітрыевіч, 24.11.2006, пазыўны «Малой»;

Маркоўкін Вячаслаў Вадзімавіч, 25.07.1998, пазыўны «Медны»;

Цярэнцеў Яўген Аляксандравіч, 25.03.1983, пазыўны «Церах»
Пра апошняга дадаецца «Вагнер, штурмавік».

Некаторыя Z-паблікі пішуць, што ўсе яны вагнераўцы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула