БЕЛ Ł РУС

Памёр гродзенскі мастак-кераміст Яўген Адзіночанка

14.07.2025 / 13:46

Nashaniva.com

Яму было 64 гады. Пра смерць мастака паведаміла яго дачка ў фэйсбуку, піша Hrodna.life.

«З вялiкiм смуткам мушу падзялiцца ашаламляючай навiной, што некалькi гадзiн таму не стала майго бацькi Яўгена Адзiночанка. Хай цябе калыхаюць анелы», — напісала дачка мастака Ганна Мядзведзева.

Яўген Адзіночанка нарадзіўся 3 лістапада 1960 года ў Данецкай вобласці, жыў і працаваў у Гродне. У 1988 годзе скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў (аддзяленне шкла і керамікі).

У 2005 годзе быў прызнаны мастаком года і атрымаў прэмію імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама «За выдатныя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва». Двойчы станавіўся лаўрэатам Міжнароднага біенале керамікі ў Паўднёвай Карэі (г. Ічэон): у 2003 годзе атрымаў бронзавую ўзнагароду, а ў 2005 — стаў пераможцам у намінацыі «Выбар журы». Быў кіраўніком студыі керамікі «Тэракота» у Цэнтры рамёстваў «Спадчына».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула