БЕЛ Ł РУС

Пакалечаная ў Дубаі ўкраінская мадэль пачала гаварыць

15.07.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Марыя Кавальчук пакуль не памятае, што адбылося. Але яе маці заявіла, што ведае імёны вінаватых.

Марыя Кавальчук. Фота: сацсеткі

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, украінская мадэль і эскортніца Марыя Кавальчук, якая перажыла кому пасля атрыманых цяжкіх пашкоджанняў пасля ўдзелу ў адной з «вечарынак з шэйхамі», працягвае знаходзіцца ў бальніцы ў Дубаі. З ёй пастаянна знаходзіцца маці — Ганна Кавальчук.

У каментарыі СМІ маці расказала, што дзяўчына пачала гаварыць, аднак пакуль не можа прыгадаць падрабязнасці таго, што з ёй адбылося. Сяброўка Марыі адзначыла, што дзяўчына мае сур'ёзныя праблемы з памяццю і не пазнае родных. Пры гэтым яна пакуль не можа сядзець.

На поўнае аднаўленне фізічнага стану, па прагнозах дактароў, можа пайсці год. На гэты момант дзяўчына ўжо перанесла восем аперацый.

Яшчэ ў сакавіку следчыя Нацыянальнай паліцыі ва Львоўскай вобласці Украіны распачалі крымінальную справу па факце гандлю людзьмі ў справе Кавальчук.

Маці дзяўчыны сцвярджае, што ведае тых, хто вінаваты ў збіцці яе дачкі, і ўжо перадала гэтую інфармацыю ў пракуратуру. Аднак яна адмовілася назваць іх імёны да канца расследавання.

Па словах Ганны Кавальчук, яна з дачкой плануе вярнуцца дадому. Але на гэта неабходна каля $4000.

Нагадаем, у снежні 2024 года Марыя паехала ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты працаваць мадэллю. А ў сакавіку 2025 года яе сяброўка паведаміла, што Кавальчук знікла і не выходзіць на сувязь. Праз 10 дзён украінку знайшлі на ўзбочыне дарогі ў Дубаі без дакументаў і мабільнага тэлефона з пераломамі ног, рук, ступняў і хрыбетніка.

Чытайце таксама:

Што адбываецца на трэш-вечарынах з шэйхамі?

Ва Украіне распачалі крымінальную справу праз траўмаваную ў Дубаі 20-гадовую Марыю Кавальчук

Каментары да артыкула