Выйшла па-беларуску кніга «Таямнічы сад»
Выдавецтва «Папуры» выдала класічную аповесць для дзяцей — «Таямнічы сад» аўтарства Фрэнсіс Элізы Ходжсан Бёрнет. Кнігу пераклала на беларускую мову Алена Пятровіч, піша bellit.info.
За мастацкае афармленне адказвала мастачка Лізавета Лянкевіч.
У «Таямнічым садзе» апавядаецца пра дзяўчынку Мэры — 10-гадовую дачку заможных бацькоў, разбэшчаную і свавольную. Яна прызвычаілася рабіць, што хоча, і злуецца, калі ёй не падпарадкуюцца. Аднак шэраг нечаканых падзей цалкам змяняе яе жыццё, і Мэры застаецца адна. Ці зможа яна са сваім нясцерпным характарам знайсці прызначэнне ў свеце без бацькоў і слуг? Якія змены чакаюць дзяўчынку і яе асяроддзе? І хто спаткаецца ёй у новым жыцці?
Шукайце кнігу найбліжэйшым часам у менскіх кнігарнях, напрыклад, у «Параграф 45», а таксама замаўляйце проста цяпер праз сайт Oz.by.