БЕЛ Ł РУС

Жыхароў Мінскай вобласці даймаюць кажаны і змеі

14.07.2025 / 14:40

Nashaniva.com

За мінулыя суткі падраздзяленні МНС некалькі разоў выязджалі на выклікі, звязаныя са з’яўленнем у дамах і дварах жыхароў кажаноў і змеяў.

У аграгарадку Крупіца Мінскага раёна жыхары дома ўсю ноч не маглі заснуць з-за кажана. Заклапочаныя гаспадары звярнуліся па дапамогу да ратавальнікаў, якія злавілі начнога госця і выпусцілі яго ў натуральнае асяроддзе.

Аналагічны выпадак адбыўся і ў Дзяржынску, дзе кажан таксама вырашыў наведаць кватэру на вуліцы Пратасава. І зноў супрацоўнікі МНС аператыўна на выклік, злавіўшы госця і выпусціўшы яго на волю.

У Вілейскім раёне ў вёсцы Латавічы на ўчастку аднаго з дамоў быў заўважаны вуж.

За мінулыя суткі ў Маладзечанскім раёне супрацоўнікі МНС двойчы выязджалі на выклікі, звязаныя са з’яўленнем змеяў кажаноў. У вёсцы Рачкава заклапочаная жыхарка выявіла ў парніку гадзюку. А ў пасёлку Чысці ў прыватным доме кажан запоўз у печ. У абодвух выпадках падраздзяленні МНС аператыўна злавілі няпрошаных гасцей і выпусцілі іх удалечыні ад жылых пабудоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула