Ілан Маск заявіў, што штучны інтэлект ужо сёння разумнейшы за большасць людзей
На думку мільярдэра Ілана Маска, штучны інтэлект ужо сёння разумнейшы за большасць людзей, а ў найбліжэйшыя гады стане разумнейшым за ўсіх людзей увогуле.
Фота: Beata Zawrzel NurPhoto via Getty Images
Паводле ацэнкі Ілана Маска, штучны інтэлект перасягне любога асобнага чалавека менш чым за два гады, а калектыўны розум чалавецтва — прыкладна праз пяць.
«ШІ ужо цяпер нашмат разумнейшыя за большасць людзей, але пакуль не разумнейшы за любога чалавека [….] Аднак ён стане такім», — напісаў Маск на сваёй старонцы ў Х.
Па словах мультымільярдэра, важна, каб ШІ імкнуўся да пошуку ісціны, нягледзячы на магчымыя перашкоды.
Чытайце таксама:
Нейрасетка Ілана Маска выклікала скандал, ухвальна выказваючыся пра Гітлера
Трамп пра ідэю Маска стварыць трэцюю партыю ў ЗША: Цалкам «зляцеў з катушак»
Трамп: Падумаю над тым, каб дэпартаваць Маска з ЗША. І нацкую на яго DOGE