БЕЛ Ł РУС

Упершыню ў незалежнай Беларусі правялі паляванне на мядзведзя, ахвяр пакуль няма

14.07.2025 / 16:31

Nashaniva.com

На мінулым тыдні правялі аўкцыён, падчас якога разыгралі паляўнічыя пуцёўкі. Заяўкі падалі 140 чалавек, але толькі сямёра выйгралі права на ўдзел. У выхадныя палявалі шэсць з іх, паведамілі ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Як паведамляецца, прыкладна палова ўдзельнікаў убачыла мядзведзяў, але з-за высокіх збожжавых культур і вялікай дыстанцыі многія не адважыліся страляць — баяліся прамахнуцца. 

Але, маўляў, удзельнікі палявання ўсё адно засталіся задаволеныя, бо атрымалі ўнікальны вопыт і ўспаміны.

Наступны аўкцыён адбудзецца ўжо 15 ліпеня ў 10:00. Жаданне паўдзельнічаць у паляванні гэтым разам выказалі 191 чалавек, у тым ліку кіраўнік таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч.

Кошт дазволу на паляванне складае 500 рублёў. Усяго на сезон, які працягнецца з 1 ліпеня да 31 снежня, сёлета выдзелілі квоту ў 20 мядзведзяў.

Чытайце таксама:

Шуневіч з жонкай не выйгралі права на паляванне на мядзведзя. Конкурс праводзіла арганізацыя Шуневіча

У лесе паміж Івянцом і Ракавам турысты сустрэлі рысь з рысянятамі ВІДЭА

Еўрапейская краіна, дзе мядзведзі свабодна блукаюць і якая зрабіла на іх турбізнэс

У сямі беларускіх лясгасах дазволілі паляванне на мядзведзя

Мядзведзь уплаў сышоў з Беларусі ў Літву

Каментары да артыкула