БЕЛ Ł РУС

У Расіі маланкай забіла на пляжы трох чалавек. Як так атрымалася?

14.07.2025 / 17:46

Nashaniva.com

У расійскай Тульскай вобласці маланка забіла трох чалавек, у тым ліку дзіця, і параніла яшчэ чацвярых. Інцыдэнт адбыўся 14 ліпеня ў пансіянаце «Шахцёр» на беразе Акі.

Скрыншот з відэа

Маланка трапіла ў вільготны пясок побач з ракой. Пасля гэтага токам ударыла некалькі чалавек, якія знаходзіліся паблізу. Аднак тыя, хто быў у сланцах або паспеў адысці на значную адлегласць, засталіся жывыя.

Усе трое загінулых, па папярэдняй інфармацыі, былі на пляжы без абутку. 

Гэта 13-гадовы хлопчык, 50-гадовая жанчына і 55-гадовы мужчына, паведамляе выданне «Тула анлайн».

З чатырох пацярпелых двое шпіталізаваныя, адна жанчына знаходзіцца ў цяжкім стане. Яшчэ дваім — мужчыну і падлетку — дапамогу аказалі на месцы.

Разрад быў такой сілы, што грукат чулі ў дамках на тэрыторыі парк-гатэля. Некаторыя адпачывальнікі спачатку падумалі, што гэта выбух.

Чытайце таксама:

«У вас ёсць усяго некалькі хвілін». Што рабіць, калі навальніца, ураган або смерч засталі на прыродзе

У Дрыбінскім раёне маланка выклікала пажар у школе

У Петрыкаўскім раёне маланка забіла 71 карову

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

Каментары да артыкула