БЕЛ Ł РУС

У Іванаўскім раёне дзіця выпала з аўтамабіля падчас руху

14.07.2025 / 19:52

Nashaniva.com

13 ліпеня каля 11:40 у Іванаўскім раёне адбылося дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога пацярпела дзіця, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

39-гадовы кіроўца аўтамабіля Ford ехаў па дарозе Н-508 «Яечкавічы —— Патапавічы —— Петрашы». На скрыжаванні з дарогай Н-477 «Дубое — Кужалічын» ён рабіў паварот направа.

У гэты момант 12-гадовы хлопчык, які знаходзіўся на пярэднім пасажырскім сядзенні, расшпіліў рамень бяспекі, адчыніў дзверы і выпаў з машыны проста на дарогу.

Дзіця шпіталізавалі, яму аказалі медыцынскую дапамогу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула