БЕЛ Ł РУС

ЗША паставяць праз НАТА зброю Украіне на $10 мільярдаў

14.07.2025 / 22:14

Nashaniva.com

Злучаныя Штаты Амерыкі плануюць праз новы механізм вайсковай дапамогі перадаць Украіне першую партыю ўзбраенняў на суму 10 мільярдаў даляраў. Пра гэта паведамляе выданне Axios са спасылкай на свае крыніцы.

Дональд Трамп. Фота: Kevin Dietsch/Getty Images

У гэтую партыю дапамогі ўвойдуць ракеты, сістэмы супрацьпаветранай абароны і артылерыйскія снарады, у тым ліку і ракеты далёкага дзеяння, здольныя дасягаць тэрыторыі Расіі.

Паводле інфармацыі канала CNN, Вашынгтон плануе прадаваць гэтае ўзбраенне краінам НАТА, каб тыя ўжо перадавалі яго Кіеву. У гэтым выпадку зброя не будзе ісці непасрэдна ад ЗША да ўкраінскіх вайскоўцаў — так Дональд Трамп хоча выканаць свае перадвыбарныя абяцанні аб скарачэнні прамога ўдзелу Амерыкі ў вайне.

Акрамя палітычнай мэты, схема прынясе эканамічную выгаду: напрыклад, сістэма Patriot каштуе каля $1 мільярда. Трамп неаднаразова падкрэсліваў, што такія пастаўкі выгадныя для амерыканскай абароннай індустрыі.

Афіцыйнае пацвярджэнне гэтай ініцыятывы прагучала 14 ліпеня падчас прэс-канферэнцыі Трампа ў Белым доме з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ. Трамп заявіў, што ЗША будуць вырабляць зброю, а еўрапейскія партнёры аплачваць і перадаваць яе Украіне.

Адна з ключавых частак праграмы — гэта зенітна-ракетныя комплексы Patriot. Украіна можа атрымаць да 17 такіх установак, і частку з іх — ужо ў найбліжэйшы час.

Таксама Трамп рэзка раскрытыкаваў дзеянні Расіі, выказаў расчараванне пазіцыяй Пуціна і адзначыў, што Масква пазбягае перамоў. Ён дадаў, што калі мірнае пагадненне не будзе дасягнута на працягу 50 дзён, ЗША ўвядуць другасныя тарыфы супраць Расіі і яе партнёраў — да 100%.

Чытайце таксама:

Трамп: «І я такі: дзіўна!» Стэнаграма заяваў Трампа і Рутэ ў Белым доме

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

ЗША збіраюцца перадаць Кіеву крылатыя ракеты JASSM

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Пуцін папярэдзіў Трампа, што ў наступныя 60 дзён плануе чарговы наступ на ўсходзе Украіны

Каментары да артыкула