БЕЛ Ł РУС

BMW сутыкнулася з ЗІЛ. Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жыткавіцкім раёне

15.07.2025 / 8:10

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася апоўначы на дарозе Жыткавічы — Давід-Гарадок.

29-гадовы кіроўца BMW здзейсніў спадарожнае сутыкненне з грузавіком ЗІЛ, паведамляе прэс-служба МУС.

Кіроўца легкавога аўтамабіля і яго 18-гадовы пасажыр загінулі, 29– і 30-гадовыя пасажыры шпіталізаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула