БЕЛ Ł РУС

Матч «Дынама» Мінск — «Лудагорац» пакажа «Беларусь-5»

15.07.2025 / 12:14

Nashaniva.com

Матч у адказ першага раўнду кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў «Дынама» Мінск — «Лудагорац» пройдзе ў сераду, 16 ліпеня, і пачнецца ў 21:45 па беларускім часе.

Гульня пройдзе на нейтральным полі ў Венгрыі ў горадзе Мезекевешд на стадыёне «Гарадскі» без прысутнасці гледачоў.

У першым паядынку тыдзень таму балгарскі клуб на сваім полі перамог з лікам 1:0.

Пераможца двубою ў другім раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў згуляе з харвацкай «Рыекай».

Няўдачнік будзе гуляць з няўдачнікам пары «Эгнація» (Албанія) — «Брэйдаблік» (Ісландыя).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула