БЕЛ Ł РУС

Ryanair і Finnair прызналі найгоршымі авіякампаніямі Еўропы

15.07.2025 / 12:36

Nashaniva.com

Рэйтынг найбуйнейшых авіякампаній Еўропы паводле якасці абслугоўвання, пунктуальнасці і хуткасці выплат кампенсацый апублікавала Flightright. Нечакана ў самым канцы спісу аказалася фінская Finnair, якая традыцыйна лічыцца прэміяльнай авіякампаніяй. Разам з ёй найгоршымі прызнаныя бюджэтныя перавозчыкі Ryanair і Vueling.

У агульным заліку Finnair набрала ўсяго 2,48 зоркі з 5. Асабліва дрэнна кампанія праявіла сябе ў плане пунктуальнасці, атрымаўшы толькі 1,5 зоркі за затрымкі і адмены рэйсаў. Па кампенсацыях у яе таксама не ўсё гладка — 3 зоркі, піша BILD.

Горш толькі ў Ryanair і Vueling — абедзве кампаніі атрымалі толькі па 2 зоркі ў гэтай катэгорыі.

Эксперт Flightright Фейза Тюркен падкрэсліла, што «якасць не заўсёды залежыць ад кошту білета».

Найлепшай у рэйтынгу стала Discover Airlines — 3,33 зоркі. 5 зорак кампанія атрымала за паводзіны пры выплаце кампенсацый.

Добрыя паказчыкі таксама ў Eurowings (3,32) і Iberia (3,25). Апошняя да таго ж амаль не дапускае затрымак і адмен — 4,5 зоркі за надзейнасць.

А вось з кліенцкім сэрвісам справы кепскія ва ўсіх. Ніводная авіякампанія не змагла набраць больш за тры з паловай зоркі. Найлепшымі аказаліся British Airways (3,15) і Austrian Airlines (3,07), найгоршымі — easyJet і SAS, якія набралі крыху больш за дзве зоркі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула