Ля Гродна выпаў град, слой склаў 30 сантыметраў
На лецішчы ў Пагаранах ля Гродна высыпаўся град. На працягу літаральна некалькіх хвілін наваколле «пабялела».
У некаторых месцах граду было вельмі шмат. «Дыван» у 30 см таўшчынёй», — з такім подпісам прыслаў відэа чытач Newgrodno.by.
Нага мужчыны амаль цалкам пагружаецца ў слой граду. Выглядае ўсё гэта дзіўна і пужаюча. Але, на шчасце, вялікіх праблем або разбурэнняў непагадзь не прынесла.